Previous Entry Share Next Entry
Чатыры гады арышту
michalevic

Чатыры гады таму ўначы ўслед за сотнямі іншых беларусаў арыштавалі і мяне. Тая ноч пачала самы цяжкі этап у маім жыцці - два месяца турмы, катаванні, падпісанне згоды на супрацу з КДБ, прэс-канферэнцыю пра катаванні і адмову ад супрацы з органамі, і ў выніку вымушаную эміграцыю. Я застаюся апошнім абвінавачваемым па так званай справе "масавых беспарадкаў 2010 года". Справе, дарэчы, таксама чатыры гады. Мікола Статкевіч , засуджаны па справе, застаецца ў турме. Дзякуй, Мікола, што мужна трымаешся. Я як ніколі адчуваю, што Ты гэта робіш за ўсіх нас. Даруй, што не ўсе гэта разумеюць. Але хочацца зачыніць тую справу, як старонкі кнігі. Хочацца вярнуцца ў Беларусь і ўзгадваць за гарбатай з Міколам пра барацьбу з дыктатурай. А пакуль невясёлы верш Роберта Раждзественскага, які пабачыў на старонцы Наташы Аляксеевай.

Старенькие ходики.
Молодые ноченьки…
Полстраны — угодники.
Полстраны — доносчики.
На полях проталинки,
дышит воля вольная…
Полстраны — этапники.
Полстраны — конвойные.
Лаковые туфельки.
Бабушкины пряники…
Полстраны — преступники.
Полстраны — охранники.
Лейтенант в окно глядит.
Пьет — не остановится…
Полстраны уже сидит.
Полстраны готовится.

Так хочацца верыць, што гэта ўжо не пра нас.


?

Log in