Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
Намесьніка начальніка міліцыі панізілі да ўчастковага
[info]michalevic
Быў у Сьветлагорску Гомельскай вобласьці. Пачуў цікавую гісторыю пра маёра міліцыі, намесьніка начальніка райаддзела, які вельмі хацеў стаць начальнікам. Таму вельмі “усердствовал” у лоўлі апазіцыі, асабіста кіраваў ператрусамі, здзіраў з дзяўчат браслецікі з надпісам “за свабоду”. Яго незвычайная актыўнасьць выклікала вялікую колькасьць скаргаў і непатрэбных начальству “інфармацыйных шумоў”.
Начальства паставіла дыягназ - “неумение работать”. І панізіла намесьніка начальніка райаддзела да звычайнага ўчастковага.

Бываюць правільныя кадравыя рашэньні :)

ну вот.. еще один сгорел на работе...

Ніхто полымя не ацаніў належным чынам :(

врядли только он успокоится, теперь будет искоренять "чуму" на своем участке

Бідний чоловік, так старався-так старався... І вір після такого у справедливість;-)

Ніякай справядлівасьці :)

Опачки, мой родной город!

А Сьветлагорск - проста супер. I раскопкi паказалi, што горад старажытны :)

А кіламетрах у 40 ў напрамку Бабруйска раскапалі Казімір, больш за 10 стагоддзяў гісторыя...

галоўнае, каб астатнія зразумелі правільна.

Ужо зразумелi. Больш нiхто не стараецца.

Бываюць правільныя скаргі ў незьлічонай колькасьці :)

Згодны. Трэба, каб народная думка набывала папяровы выгляд :)

а крыніца не ўдакладніла, яго менавіта за "рвеніе" да актывістаў прызямлілі ці ..і гэта таксама?

Яго прызямлiлi за "неумение работать", а менавiта за вялiкi шум вакол яго дзейнасьцi. Трэба каб "без шуму и пыли". :)

Пазитиф! Зачотная новость, приятно на ночь почитать =))))

Пастараюся радаваць пазiтывам яшчэ :)

маразм :)
атрымліваецца - не здагадаешся, як трэба рабіць, каб да спадобы быць гы гы
можа возьмеш яго на працу? ён па ходу будзе старацца ))))

Зь ім ужо праца вядзецца. Знаёмстав ж раней адбылося :)

Дзякуй за спасылку. I дзякуй Абрыкосу за матэрыял.

Ух ты, і мая цытата там так гарна пасуе. ;)

Еще одно доказательство того, что нужно не только в интернете ныть, но и активно использовать предусмотренные законодательством механизмы.
Чем больше будет подобных примеров, тем меньше будут наглеть.

I я так думаю, таму часта пiшу у* пракуратуру. Няхай хаця б у архiве будзе :)

А наколькi гэта дакладныя зьвесткi? Можа мы пакуль выдаем жаданае за iснае?

Некалькі чалавек паведамілі. А ў меншых гарадах ўсе ўсё ведаюць.

Самае дзіўнае,што чым вышэй узровень чынавенства,тым талерантней яны да нас ставяцца.Помню ў 2001 рэгістраваў подпісы ў намесьніка старшыні выканкама,дык вельмі добра на роднай мове паразмаўлялі.У гэтым годзе быў у гарвыканкаме Мінскім,дазвол на мерапрыемства атрымліваў,дык таксама з нейкім намесьнікам на роднай мове паразмаўлялі.Адчуванне такое,што рэнесанс адраджэння магчымы ў любы момант.Праблема выключна ў адным чалавеку.

Так, і праблему гэтага чалавека вырашым :)

Гэта, як у савецкія часы. Спачатку чысьціш ты, пасьля зачышчаюць цябе.

Так, толькі цяпер гэта вяртаецца як фарс.


Home