Алесь Мiхалевiч (michalevic) wrote,
Алесь Мiхалевiч
michalevic

Алесь Міхалевіч заклікаў Лукашэнку выпусціць усіх палітвязняў для дасягнення нацыянальнага адзінства

Я не ведаю, хто вінаваты ў тым, што ў Менску адбылася гэтая страшэнная трагедыя і не хачу будаваць ўласных здагадак, іх і так дастаткова. Мне не хочацца верыць, што беларускія або расійскія спецслужбы маглі пайсці на такі жудасны крок. Не хочацца і думаць, што хтосці з-за закручвання гаек перайшоў да партызаншчыны і тэрарызму. Спадзяюся, што будзе праведзена ўсебаковае і аб'ектыўнае расследаванне і праўда будзе высветленая.

У такія цяжкія моманты гісторыі як ніколі важна нацыянальнае адзінства і прымірэнне. У дэмакратычных краінах у падобнай крытычнай сітуацыі ствараюцца шырокія кааліцыі з раней варагуючых палітычных партый.

У параўнанні з тэрактам у метро, дзесяткі зняволеных за тры пабітыя 19 снежня шкла выглядаюць недарэчна. Таму я заклікаю Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з мэтай дасягнення нацыянальнага адзінства выпусціць усіх палітычных зняволеных.

Мы павінны прадэманстраваць, што ў краіне засталіся каштоўнасці, такія як чалавечая жыццё, якія могуць нас аб'яднаць у крытычнай сітуацыі.
Subscribe

  • Праца

    Сяджу ў аэрапорце Франкфурта на Майне, чакаю свой рэйс на Прагу. Шмат паездак, звязаных з маёй працай - www.legal-status.eu

  • Працягнулі крымінальную справу

    Прачытаў даклад нямецкага Фонда Эберта (сацыял-дэмакраты) з красамоўнай назвай "Еўрапейскі Саюз і Беларусь: час на новую палітыку". А…

  • Крымінальны кодэкс

    Знайшоў з часоў вучобы на юрфаку БДУ.

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 8 comments