Алесь Мiхалевiч (michalevic) wrote,
Алесь Мiхалевiч
michalevic

Я заявіў пра сваё магчымае вылучэньне на прзідэнцкіх выбарах

Даруйце, што даю вытрымку са "Свабоды", але вельмі мала часу, каб напісаць нешта грунтоўнае.

Партыя БНФ вылучыць кандыдата на прэзыдэнта.
17.03.2008 17:04
Радыё Свабода
На сойме партыі БНФ было прынятае рашэньне, што БНФ "вылучыць кандыдата на прэзыдэнта Беларусі зь ліку членаў партыі і ў выпадку неабходнасьці возьме ўдзел у вызначэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад аб'яднаных дэмакратычных сіл".

Пры гэтым у пастанове сойму гаворыцца, што партыя возьме ўдзел у вызначэньні адзінага кандыдата "толькі ў выпадку, калі рашэньне аб працэдуры вызначэньня адзінага кандыдата будзе прымацца кансэнсусам усіх суб'ектаў, якія вылучаюць сваіх прэтэндэнтаў на пасаду адзінага кандыдата ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл".

Намесьнік старшыні БНФ Алесь Міхалевіч і сябра БНФ Юры Хадыка ўжо заявілі пра сваю гатоўнасьць быць кандыдатамі на прэзыдэнта ад партыі. У інтэрвію Свабодзе Міхалевіч сказаў:

“Партыя БНФ зрабіла пэўныя высновы з кампаніяў 2001 і 2006 гадоў. У 2001 годзе партыя без усялякіх умоваў, без падпісаньня пагадненьня падтрымала Сямёна Домаша, ў 2006 годзе партыя падтрымала Аляксандра Мілінкевіча. На думку часткі кіраўніцтва БНФ, трэба зрабіць усё магчымае, каб перамоўныя пазыцыі партыі былі максымальна добрымі. Для гэтага трэба мець свайго кандыдата, з чым я згодны таксама. Але маё асабістае меркаваньне, што Мілінкевіч адпавядае тым патрабаваньням, якія партыя БНФ вылучала і вылучае. Ён ідэйна блізкі да нашай партыі. Каб на наступных выбарах змагацца за рэальную ўладу, а не вылучаць тэхнічнага кандыдата, трэба вылучаць таго, хто ўжо вядомы і папулярны.

Маё асабістае вылучэньне мае на мэце, каб калі не на бліжэйшыя выбары, то праз адны выбары партыя мела пазнавальнага кандыдата і магла рэальна змагацца за ўладу”.
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • Праца

    Сяджу ў аэрапорце Франкфурта на Майне, чакаю свой рэйс на Прагу. Шмат паездак, звязаных з маёй працай - www.legal-status.eu

  • Працягнулі крымінальную справу

    Прачытаў даклад нямецкага Фонда Эберта (сацыял-дэмакраты) з красамоўнай назвай "Еўрапейскі Саюз і Беларусь: час на новую палітыку". А…

  • Крымінальны кодэкс

    Знайшоў з часоў вучобы на юрфаку БДУ.

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 37 comments

Recent Posts from This Journal

  • Праца

    Сяджу ў аэрапорце Франкфурта на Майне, чакаю свой рэйс на Прагу. Шмат паездак, звязаных з маёй працай - www.legal-status.eu

  • Працягнулі крымінальную справу

    Прачытаў даклад нямецкага Фонда Эберта (сацыял-дэмакраты) з красамоўнай назвай "Еўрапейскі Саюз і Беларусь: час на новую палітыку". А…

  • Крымінальны кодэкс

    Знайшоў з часоў вучобы на юрфаку БДУ.